
 |
Мінскі канцэрт. Уражанні |
 |

01 Кішка
02 Міра
03 Хочу Напитись Тобою
04 Вставай
05 Лелеки
06 День у День
07 Вище Неба
08 Ночі і Дні
09 Відпусти
10 Відчуваю
11 Моя Мала
12 Коли Тобі Важко
13 Зелені Очі
14 Той День
15 Друг
16 Все Буде Добре
17 Без Бою
18 911
Першы канцэрт у Беларусі, які прыйшоўся мне цалкам даспадобы. Такой колькасці гледачоў, іх самааддачы і сувязі паміж сцэнай і імі я ў нас яшчэ ня бачыў.
На першых песнях Славко быў нейкім хмурным, падалося, што ён стомлены і без настрою. Але, злавіўшы гледацкую энергетыку, стаў выглядаць абсалютна іншым. Напрыканцы канцэрту гэта ўжо быў ледзь не самы шчаслівы ў той момант чалавек у свеце.
На "Вище Неба" да Славкі падышлі Петро і Денис, і яны ўтрох пачалі скакаць. Фан-зона падхапіла сінхрон. Мы ўсе - адзінае цэлае. Нерэальнае ўражанне.
Падчас "Відпусти" Славко дае магчымасць праспяваць гледачам. Калі ён разумее, што спявае ледзь не ўвесь аэрапорт, просіць музыкаў прыпыніцца. Па абодва бакі сцэны людзі слухаюць і проста афігеваюць.
Вакарчук быў здзіўлены фактам, што новы альбом з'явіўся ў Беларусі толькі за 2 дні да канцэрту, а ўсе ўжо ведаюць тэксты. І раз такая справа, аб'яўляе песню, якую дакладна павінны ведаць усе, - "Зелені Очі". Гэта кульмінацыя канцэрту.
Было дужа прыемна, калі песню "Друг" Славко прысвяціў "дружбі двох гарних слов'янських європейських народів - українського і білоруського".
А пасля канцэрту быў 10-тысячны натоўп і маленні спецназаўцаў не пераходзіць вуліцу на чырвонае святло. "Сотка", у якім адначасова першая палова аўтобусу спявала "Без Бою", а другая - "911". У такія моманты разумееш што такое сапраўднае свята. Нацыю, якую не пад сілу аб'яднаць некаторым людзям, аб'яднала музыка.
А Славко аказаўся настолькі сонечным, добрым, простым і вясёлым чалавекам!
І тэксты яго, хоць часам і простыя, усё ж такі геніяльныя і блізкія кожнаму.
Калі сярод нас ёсць анёлы, то Славко - адзін з іх.
Дзякуй вялікі Вам, хлопцы!

|
|
Name yourself or registered, please. Only registered users can add photos. Leave comments and vote.

Get to know more about the privileges of the registered users
|
|
| 
 |
added: velvet 2 july 14:48 |

|
rating: |
+9
 |
voted: 5 |
|
|
|
|
| Name yourself or registered, please. Only registered users can add photos. Leave comments and vote. |
 | Get to know more about the privileges of the registered users |
 | Send to a friend |


|